Беларуская Служба

Актывіста Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі

19.12.2019 15:11
У ізалятары на завулку Акрэсціна ён прабудзе да 2 студзеня.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Актывіста Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі, якія прайшлі 7 і 8 снежня ў Мінску. У ізалятары на завулку Акрэсціна ён прабудзе да 2 студзеня, перадае Радыё Свабода.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, на Акрэсціна таксама знаходзяцца затрыманыя 18 снежня каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель і лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. «Хутчэй за ўсё, яны таксама атрымалі па 15 сутак, але ў ізалятары гэтага ня кажуць», – мяркуе Павал Севярынец.

18 снежня Севярынца самога затрымалі і асудзілі на 15 сутак. Але потым адпусцілі без тлумачэнняў.
«Атрымліваецца, арганізатараў акцый пратэсту 7 і 8 снежня арыштавалі, толькі мяне пакінулі на волі. Але могуць забраць у любы момант – да акцыі 20 снежня ці пасля. Паглядзім», – сказаў Павал Севярынец.

Атрымаць каментар Мінскай гарадской міліцыі пакуль не ўдалося.

ав