Ядзернае паліва завязуць на Беларускую АЭС у першым квартале 2020 года. Аб гэтым паведаміў 19 снежня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, піша Тэлеграф. «Завязем яго за месяц-паўтара да пачатку фізічнага пуску, каб не стрымліваць тэмп работ, які на сёння застаўся на першым энергаблоку», – заявіў ён.
Зараз на першым блоку ідзе перадпускавыя гарачая абкатка абсталявання. Наступны этап – загрузка ядзернага паліва, затым блок уключаецца ў энергасістэму.
Таксама Міністэрства энергетыкі Беларусі прымае меры для ўводу другога энергаблока АЭС у 2021 годзе. Там ужо на 70% выкананы будаўніча-мантажныя работы па праектнай дакументацыі.
Як распавёў генеральны дырэктар «Белэнерга» Павел Дрозд, пасля ўводу двух блокаў БелАЭС энергасістэма Беларусі скароціць спажыванне газу да 4 млрд куб.м. У цэлым энергасістэма спажывае 10 млрд куб. м.
Павел Дрозд дадаў, што, па экспертнай ацэнцы, пасля ўводу БелАЭС спажыванне прыроднага газу ў цэлым у эканоміцы Беларусі можа скараціцца да 5 млрд кубаметраў.
ав