Беларуская Служба

Беларусь хоча прадаваць электраэнергію ў Польшчу

19.12.2019 16:59
«Белэнерга» гатовая пабудаваць новую ЛЭП.
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

«Белэнерга» прапануе Польшчы заключыць кантракт на пастаўку электраэнергіі і гатова да сумеснага будаўніцтву ўстаўкі пастаяннага току, што дазволіць сінхранізаваць беларускую энергасістэму з Еўразвязам, паведаміў генеральны дырэктар «Белэнерга» Павел Дрозд, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы прапануем Польшчы сумесную працу, у нас сёння ёсць сувязь паміж Брэстам і польскім бокам 110 кВ. Пакуль нашы прапановы абмяркоўваюцца. Мы прапануем палякам працаваць праз Літву, у іх ёсць сувязь (паміж сабой) з тым, што мы ў далейшым гандлюем у Літву, а палякі замяшчаюць нашу электраэнергію літоўскай», – сказаў Дрозд на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Паводле яго слоў, «мы нават прапануем Польшчы пабудаваць сумесна стаўку пастаяннага току, з магчымасцю ў далейшым працаваць сінхронна з Еўрапейскім Звязам».

Польшча і Літва ўжо неаднаразова заяўлялі, што не зацікаўленыя электраэнергіяй з Беларуска АЭС, паколькі Вільня лічыць яе небяспечнай.

ав