Беларуская Служба

За супрацоўніцтва з БелАЭС літоўскія кампаніі будуць пазбаўляць ліцэнзій

20.12.2019 13:41
Літоўскія ўлады актыўна выступаюць супраць будаўніцтва і запуску БелАЭС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/zhangyang13576997233

Літва робіць больш жорсткімі ўмовы дзейнасці імпарцёраў электраэнергіі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал delfi.lt. Калі атамная станцыя ў Астраўцы Гродзенскай вобласці пачне працу, літоўскія кампаніі не будуць атрымліваць дазвол на імпарт энергіі з Беларусі. Калі ў дзейнасці імпарцёра будзе выяўленая пагроза для нацыянальнай бяспекі, яго ўвогуле пазбавяць ліцэнзіі.

Літоўскія ўлады актыўна выступаюць супраць будаўніцтва і запуску БелАЭС. Афіцыйная Вільня просіць іншыя краіны Еўропы не набываць электраэнергію ў Беларусі. З Астраўца да літоўскай сталіцы – 50 кіламетраў. Літоўцы сур’ёзна занепакоены такім суседствам. Восенню ў краіне нават правялі нацыянальную рэпетыцыю на выпадак аварыі на БелАЭС.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар