Удзень 20 снежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыянальнай, паведамляе Радыё «Свабода».
Будынак знаходзіцца ля вялікай транспартнай развязкі побач з прыпынкам грамадскага транспарту «Завод вымяральных прыладаў» – уезду ў Цэнтральны раён з Савецкага і Навабеліцкага раёнаў Гомеля.
Невядомы вывесіў сцяг у дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным і напярэдадні акцыі ў Мінску супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
У другой палове дня ля пад’езду, з боку якога лунаў сцяг, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і камунальных службаў.
вс