Беларуская Служба

Члены Сената Польшчы сустрэліся з палякамі Гродзеншчыны

20.12.2019 16:38
Старшыня непрызнаванага ўладамі ў Мінску СПБ Анжаліка Борыс падкрэсліла важнасць візіта дэлегацыі для беларускіх палякаў у перадкалядны перыяд.
                    .   -   ,   -
У Гродне члены Камісіі па пытаннях эміграцыі і сувязі з палякамі замежжа Сената Польшчы правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Саюза палякаў Беларусі. Трэці злева - Казімеж Міхал Уяздоўскі, першая справа - Анжаліка Борысфота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

У Гродне члены Камісіі па пытаннях эміграцыі і сувязі з палякамі замежжа Сената Польшчы правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Саюза палякаў Беларусі. Перад гэтым польскія сенатары размаўлялі пра сітуацыю польскай нацыянальнай меншасці на Гродзеншчыне з уладамі рэгіёна.

Старшыня камісіі Казімеж Міхал Уяздоўскі сказаў карэспандэнту Польскага радыё, што Варшава мае права размаўляць пра правы польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, тым больш, што «правы нацменшасцяў на тэрыторыі Польшчы ахоўваюцца паводле высокіх стандартаў».

У сваю чаргу старшыня непрызнаванага ўладамі ў Мінску Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс падкрэсліла важнасць і сімвалізм візіта сенацкай дэлегацыі для беларускіх палякаў у перадкалядны перыяд.

Акрамя таго, польская дэлегацыя сустрэлася з гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам і з вучнямі, бацькамі і настаўнікамі недзяржаўнай школы імя караля Стэфана Баторыя.

вс