Беларуская Служба

Кітай пералічыў Беларусі 3,5 млрд юаняў крэдыту

21.12.2019 10:02
Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

Кітай пералічыў Беларусі 3,5 млрд юаняў (эквівалентна каля 500 млн долараў), прадугледжаных пагадненнем аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту, інфармуе Міністэрства фінансаў Беларусі. Пра гэта паведамляе партал газеты «Звязда».

Дакумент быў падпісаны 16 снежня ў Шанхаі паміж Беларуссю (у асобе Міністэрства фінансаў) і Шанхайскім філіялам Банка развіцця Кітая.

«У адпаведнасці з умовамі пагаднення кітайскі бок 20 снежня пералічыў Рэспубліцы Беларусь сродкі крэдыту ў суме 3,5 млрд кітайскіх юаняў», – гаворыцца ў паведамленні.

Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты.

вс