Беларуская Служба

У Мінску праходзіць акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй

20.12.2019 18:46
У пятніцу ў Санкт-Пецярбургу прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, прысвечаныя інтэграцыйным пытанням.
У Мінску праходзіць акцыя супраць інтэграцыі з РасіяйPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Увечары 20 снежня ў Мінску праходзіць акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй. На Кастрычніцкай плошчы ўвечары ў пятніцу сабраліся сотні людзей, некаторыя з іх прыехалі з рэгіёнаў краіны. Раней міліцыя папярэджвала актывістаў пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаванай акцыі. На дзяржаўных тэлеканалах выходзілі сюжэты пра папярэднія антыінтэграцыйныя акцыі 7-8 снежня ў Мінску, апазіцыянераў паказвалі ў негатыўным святле, паведамляе «Еўрарадыё».

Напярэдадні акцыі 20 снежня некалькі актывістаў былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт. 15 сутак атрымаў і Павел Севярынец, але яго не адправілі за краты, толькі папярэдзілі. Севярынец прыйшоў на плошчу і прапанаваў пратэстоўцам адысці далей ад галоўнай ёлкі, каб не перашкаджаць дзецям і іх бацькам. Ён заклікаў людзей не паддавацца на правакацыі.

«Мы супраць перамоваў Лукашэнкі і Пуціна. Яны вядуцца за спінай беларускага народа!», – заявіў Павел Севярынец. Ён сказаў міліцыянерам, якія прасілі людзей разысціся, што народ мае права на такія сходы паводле Канстытуцыі.

У пятніцу ў Санкт-Пецярбургу прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, прысвечаныя інтэграцыйным пытанням.

З Кастрычніцкай плошчы калона пратэстоўцаў прайшла па ходніках праспекта Незалежнасці да плошчы Незалежнасці, дзе прайшоў мітынг. У акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 1500 чалавек. Яны прайшлі па тратуарах да плошчы Свабоды.

вс