Аператар МТІС (Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі) перастаў трансляваць тэлеканал ТНТ, паведамляе партал Tut.by.
У сетцы вяшчання на частаце 402 МГц, якую раней займаў ТНТ International, з 1 студзеня з'явіўся тэлеканал Квартал TV.
У МТІС скончыўся дагавор на трансляцыю ТНТ. Ці зʼявіцца ён зноў у сетцы вяшчання сталічных тэлесетак, пакуль што не вядома.
Квартал TV – праект украінскай студыі «Квартал 95».
вс