У Беларусі з 1 студзеня яшчэ на шэсць месяцаў павышаны пенсійны ўзрост: жанчыны могуць ісці на пенсію ў 57 гадоў, мужчыны – у 62. Да 2022 года пенсійны ўзрост дасягне 58 і 63 гадоў адпаведна, паведамляе Радыё «Рацыя».
Разам з пенсійным узростам на паўгода павялічваецца мінімальны страхавы стаж для абодвух палоў – 17,5 года. Да 2014 года страхавы стаж складаў 5 гадоў. У 2014 годзе яго павялічылі да 10 гадоў, у 2015 годзе – да 15. Штогод гэтая планка падымаецца на 6 месяцаў – да 20 гадоў у 2025 годзе.
Павелічэнне страхавога стажу не закранае сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзянаў, для якіх фарміраванне стажу складанае з-за аб’ектыўных прычын: інвалідаў з дзяцінства, бацькоў дзяцей-інвалідаў, шматдзетных маці. Для іх захоўваецца пяцігадовы мінімальны страхавы стаж.
вс