У 2020 годзе Мінск і Масква пачнуць перамовы наконт далейшага выкарыстання расіянамі двух вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва ТАСС.
Гаворка ідзе пра радыёстанцыю ў Вілейцы і сістэму папярэджання аб ракетным нападзе на радыётэхнічным вузле пад Ганцавічамі. Дамова пра іх выкарыстанне была падпісаная 6 студзеня 1995 года, набыла моц 7 чэрвеня 1996 года. Дамовы былі падпісаныя на 25 гадоў, таму тэрмін іх дзеяння неўзабаве скончыцца.
Радыёлакацыйная станцыя «Волга» пад Ганцавічамі дапамагае выяўляць балістычныя ракеты, касмічныя абʼекты і ажыццяўляе кантроль над раёнамі патрулявання падлодак краін NATO ў Паўночнай Атлантыцы і Нарвежскім моры.
Радыёстанцыя «Антэй» у Вілейцы забяспечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях Галоўнага штаба ВМФ Расіі з атамнымі падлодкамі, якія нясуць баявое дзяжурства ў Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Таксама станцыя вядзе радыётэхнічную разведку і радыёэлектронную барацьбу.
вс