Нафтавыя кампаніі «Русснефть» і «Нефтиса», якія ўваходзяць у групу «Сафмар» Міхаіла Гуцырыева, паставяць на беларускія НПЗ у студзені 750 тысяч тон нафты, паведамляюць «Ведомости».
Паводле словаў прадстаўніка групы «Сафмар», іх кампаніі здабываюць 18 млн т нафты ў год, што дасць магчымасць не толькі выканаць абавязацельствы на ўнутраным рынку, але і цалкам забяспечыць пастаўкі ў Беларусь па зацверджаным Міністэрствам энергетыкі графіку.
Адзначаецца, што на 10 студзеня кампаніі групы «Сафмар» выканаюць абавязацельствы па пастаўцы ў Беларусь 130 тыс. т нафты. У студзені яны маюць намер паставіць на два беларускія НПЗ 750 тыс. т сыравіны – 650 тыс. т па трубаправодзе і 100 тыс. т чыгуначным транспартам.
вс