10 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Менска вынеслі прысуд вядомаму пісьменніку Уладзіміру Арлову. На акцыі, якая адбылася 8 снежня, пісьменнік чытаў сваё эсэ «Незалежнасць – гэта…», якое напісана ў 1990 годзе і перакладзенае на некалькі дзясяткаў моў свету, паведамляе Радыё «Рацыя».
Арлоў заявіў хадайніцтва аб правядзенні працэсу па-беларуску. Хадайніцтва суддзя Кісляк задаволіў. Але наступнае хадайніцтва пісьменніка аб заяўленні сведкам Лявона Баршчэўскага суддзя адхіліў. Даючы тлумачэнні, Арлоў прачытаў сваё эсэ «Незалежнасць – гэта…». Вынік суда – 20 базавых велічынь штрафу (540 беларускіх рублёў). Сведкі-міліцыянеры па справе Арлова – Раман Герасімовіч і Андрэй Штоп. Пасля суда Арлоў пачаставаў прысутных сушкамі, якія ўзяў з сабой, «рыхтуючыся да горшага».
вс