Прэзентацыя арыгінала Брэсцкай Бібліі праходзіць 14 студзеня ў Музеі гісторыі горада Брэста, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушу.
"Гэта той самы экзэмпляр, які ў верасні 2019 года кіраўнік дзяржавы перадаў у дар гораду на 1000-годдзе. Экзэмпляр вельмі цікавы, добра захаваны. На яго старонках мноства самых розных маргіналій, якія могуць шмат што расказаць пра лёс рарытэта", - адзначыў Алесь Суша.
Паводле яго слоў, гарадскія ўлады Брэста знайшлі магчымасць закупіць самае сучаснае абсталяванне спецыяльна для гэтай прэзентацыі і далейшага экспанавання ўнікальнага помніка.
"Мы аналізавалі і прапаноўвалі брэсцкім калегам розныя варыянты вітрын і тэхнікі, даступнай у Беларусі, для найбольш удалага паказу знакавага кніжнага помніка. І быў выбраны лепшы", - расказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.
эж