Беларуская Служба

У расійскай Дзярждуме распавялі, калі плануюць увесці адзіную валюту з Беларуссю

23.01.2020 14:09
Увядзенне адзінай валюты прапісанае ў дамове аб Саюзнай дзяржаве 1999 года.
Сцягі Беларусі і РасііFreshStock/Shutterstock.com

Адзіная валюта ў Беларусі і Расіі можа быць уведзеная не раней за 2030 год. Такое меркаванне выказаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па справах СНД Віктар Вадалацкі ў каментары агенцтву РИА «Новости».

Увядзенне адзінай валюты прапісанае ў дамове аб Саюзнай дзяржаве 1999 года. І Мінск, і Масква на словах выказваюцца за ўвядзенне адзінай валюты, але насамрэч мала што змянілася, паведамляе «Еўрарадыё».

Дэпутат Вадалацкі адзначыў, што перамовы ідуць павольна, таму і адзінай валюты бліжэйшыя 10 гадоў чакаць не варта.

«З улікам таго, як у нас ідуць падпісанні так званых дарожных картаў – ужо больш за 80% падпісана, нават 90% ужо падпісана, па некаторых ёсць пытанні, – то я думаю, што адзіная валюта ў нас можа быць не раней за 2030 год», – патлумачыў ён.

Разам з тым Вадалацкі заявіў, што Беларусь і Расія ўжо цяпер эфектыўна супрацоўнічаюць у рамках дамовы пра Саюзную дзяржаву ў такіх сферах, як абарона, прамысловасць, медыцына і культура.

вс