Аплату за ложак, лішнюю ручную паклажу, чай і харчаванне ў вагоне-рэстаране ў цягніках міжнародных ліній цяпер можна будзе заплаціць пры дапамозе банкаўскіх карт міжнародных плацёжных сістэм Visa і Mastercard, гаворыцца на сайце Беларускай чыгункі. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф».
Беларуская чыгунка закупіла 86 тэрміналаў для гэтых мэтаў. Адзіная ўмова для правядзення аперацыі па аплаце з дапамогай банкаўскай карты – павінна быць устойлівая мабільная сувязь, інакш аплата не пройдзе.
Увядзенне платы картай у цягніках міжнародных ліній з'яўляецца завяршальным этапам праекта па ўкараненні ў цягніках аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацёжных картках.
Як паведамлялася раней, Белчыгунка рэалізавала магчымасць аплаты праезду ў цягніках рэгіянальных і гарадскіх ліній з дапамогай электронных білетаў.
вс