РУП «Белпошта» з 30 студзеня павысіць кошт некаторых паслуг па перасылцы пошты ўнутры краіны, паведамляе сайт прадпрыемства, на які спасылаецца сайт газеты «Звязда».
Кошт перасылкі заказнога ліста масай да 20 г для фізічных асоб павялічыцца на 8 капеек і будзе каштаваць 1 руб. 98 кап., для юрыдычных асоб – 2 руб. 4 кап. Тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, адпраўленняў «Е-commerce», паслугі лінейкі «Камфорт», паслугі «Паштовы кур'ер» павысяцца ў сярэднім на 5%.
Пры гэтым тарыфы на ўніверсальныя паслугі (перасылка простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі), перасылку адпраўленняў «1 клас», дадатковыя паслугі паштовай сувязі не зменяцца.
Акрамя таго, «Белпошта» вырашыла не браць камісію пры прыёме плацяжоў праз АРІП ў касах за паслугі, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта зроблена з улікам сацыяльнай скіраванасці паслуг, растлумачылі ў кампаніі.
Усе змены будуць актуалізаваныя 30 студзеня на сайце «Белпошты» ў раздзеле «Тарыфы».
вс