Беларуская Служба

Белнафтахім не плануе спыняць Мазырскі НПЗ у лютым

25.01.2020 10:03
У лютым Белнафтахім чакае пастаўкі расійскай нафты толькі ад кампаній групы "Сафмар".
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Дзяржканцэрн "Белнафтахім" у лютым не плануе спыняць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Пра гэта парталу TUT.by паведаміў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.

Раней дзве крыніцы агенцтва Reuters, знаёмыя з планамі беларускага канцэрна, выказалі меркаванне, што Мазырскі НПЗ могуць спыніць праз адсутнасць сыравіны. 

У лютым "Белнафтахім" чакае пастаўкі расійскай нафты толькі ад кампаній групы "Сафмар". Яна належыць алігарху Міхаілу Гуцарыеву, які блізка знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам. Астатнія расійскія нафтавыя кампаніі не падпісваюць кантракты з Беларуссю. 

Акрамя кампаніяў Гуцарыева Беларусь купіла 80 тысяч тон дарагой нарвежскай нафты, якая днямі павінна прыбыць у Беларусь. 

Аднак і пастаўкі ад кампаніі Гуцарыева (не больш за 250 тысяч тон нафты), і нарвежская нафта не дазволяць належным чынам загрузіць беларускія НПЗ. У 2019 годзе Мазырскі НПЗ і "Нафтан" штомесяц перапрацоўвалі каля 1,5 мільёна тон нафты.

эж