Да Наваполацка даехаў першы чыгуначны састаў з нафтай з Клайпеды, якая будзе перапрацоўвацца на "Нафтане". 59 цыстэрнаў прыбылі на станцыю "Наваполацк" у 08:10 26 студзеня, перадае Еўрарадыё.
Першым цягніком у Беларусь дастаўлена 3,5 тысячы тон нарвежскай нафты. Уся партыя нарвежскай нафты складае 86 тысяч тон. Яе дастаўка цягніком з Літвы ў Беларусь зойме каля двух тыдняў.
Беларусь купіла нарвежскую нафту замест расійскай 20 студзеня. Гэтыя пастаўкі будуць каштаваць значна даражэй, чым расійская нафта. Толькі перавалка і транспарціроўка да завода па чыгунцы будуць каштаваць больш за 20 долараў за тону. Плюс сама нафта купляецца па большай цане, чым у Расіі.
Зрэшты дамоўленасці з Расіяй па пастаўках нафты на 2020 год у Беларусі няма дагэтуль. Узамен на выгадныя ўмовы паставак Масква патрабуе ад Мінска "паглыбленай інтэграцыі".
эж