Розныя крыніцы інфармацыі паведамляюць пра затрыманне дырэктараў усіх цукровых заводаў Беларусі, пішуць naviny.by.
У Беларусі чатыры прадпрыемствы займаюцца перапрацоўкай цукровых буракоў і вытворчасцю цукру. Гэта прадпрыемства ў Гарадзеі, Жабінцы, Скідзелі і Слоніме.
Дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч быў зняты з рэйса авіякампаніі «Белавія» Мінск – Мюнхен. Самалёт разгарнулі ў паветры і пасадзілі ў Гродне.
На тым жа самалёце ляцеў дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбіната Мікалай Пруднік. Яго таксама знялі з рэйса. Па дадзеных SlutskGorod, у доме Пруднікаў прайшоў ператрус.
Аб магчымым затрыманні дырэктара цукровага завода ў Жабінцы Віктара Міронава паведамляе «Віртуальны Брэст».
Дырэктар Скідальскага цукровага камбіната Дзмітрый Ягораў таксама затрыманы. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе telegram-канал Nexta.
У «Белгосприщепроме» карэспандэнту БелаПАН сказалі, што сёння ўсіх чатырох дырэктараў няма на працы. Пра тое, што з імі здарылася, у канцэрне не ведаюць.
Не ў курсе сітуацыі і ў асацыяцыі «Белсахар», якая аб'ядноўвае ўсе чатыры прадпрыемствы цукровай галіны.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Следчы камітэт пакуль не каментуюць сітуацыю.