Беларуская Служба

У Беларусі працягваюцца затрыманні па «цукровай справе»

28.01.2020 16:00
У межах «цукровай справы» беларускія сілавікі затрымалі не менш за 11 работнікаў цукровых заводаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Затрыманні працягваюцца, –піша Белсат са спасылкай на TUT.by.

Паводле крыніцаў выдання, справу расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі, але там нічога не каментуюць.
Першым стала вядома пра затрыманне дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча, які ляцеў з сям’ёй на адпачынак. Разам з ім быў затрыманы і дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага заводу Мікалай Пруднік. Таксама з працоўных месцаў зніклі дырэктар Жабінкаўскага цукровага завода Віктар Міронаў і Дзмітрый Ягораў, які ўзначальвае завод у Скідзелі.

TUT.by адзначае, што сярод затрыманых і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў.

яс