Беларуская Служба

У Лідзе ўшанавалі памяць ахвяраў савецкай дэпартацыі палякаў

09.02.2020 13:53
Памятныя ўрачыстасці у Лідзе ладзіць мясцовая арганізацыя Саюзу палякаў Беларусі.
Вязні ГулагуFoto: Wikimedia Commons

З 9 на 10 лютага 1940 года ўлады СССР правялі першую з чатырох масавых дэпартацый палякаў. 140 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі ды Заходняй Украіны ў вусцішных умовах былі дэпартаваныя ў аддаленыя раёны Савецкага Саюзу. Дэпартаваныя паміралі ад голаду, холаду, хвароб, галечы ды катаржнай працы.

У Лідзе галоўныя памятныя ўрачыстасці ладзіць мясцовая арганізацыя Саюзу палякаў Беларусі. Таксама жыхары Ліды аддалі даніну пашаны ахвярам першай масавай дэпартацыі палякаў, молячыся ў касцёле.

Гісторык Ігар Кузняцоў звярнуў увагу на агромністы маштаб дэпартацыі:

-30 тысяч супрацоўнікаў НКУС былі задзейнічаны падчас лютаўскай дэпартацыі. Перад імі была пастаўленая задача на 100% «ачысціць» гэтыя землі ад польскіх асаднікаў. Разам з ем’ямі адправіць іх у аддалены раёны СССР.

Паводле падлікаў гісторыкаў, у выніку чатырох хваляў дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны загінула прыкладна 800 тысяч чалавек.

IAR/эж

80 гадоў таму адбылася першая масавая дэпартацыя палякаў у аддаленыя раёны СССР

09.02.2020 12:55
140 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі ды Заходняй Украіны ў нялюдскіх умовах вывозіліся ў паўночныя раёны Расіі, у Сібір і Казахстан.