Беларуская Служба

У Беларусь едзе місія МВФ

10.02.2020 11:01
Задача місіі - сабраць інфармацыю пра стан беларускай эканомікі ды фінансаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

\Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Жакам Міньянам будзе працаваць у Беларусі з 19 па 30 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прадстаўніцтве фонду.

«Гэта будзе планавая місія па Артыкуле IV», – адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

У адпаведнасці з Артыкулам IV статута фонду з дзяржавамі-чальцамі праводзяцца двухбаковыя абмеркаванні, звычайна кожны год.

Група супрацоўнікаў МВФ прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з афіцыйнымі органамі змяненні ў эканоміцы і эканамічную палітыку. Пасля вяртання ў штаб-кватэру МВФ персанал рыхтуе справаздачу.

Па выніках справаздачы можа быць прынятае рашэнне пра ўмовы крыдытавання для Беларусі.

юл