Беларускія тэлеканалы павінны больш актыўна ствараць уласныя інфармацыйныя прадукты. Пра гэта міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч заявіў на пасяджэнні выніковай калегіі ведамства.
«Да снежня бягучага года ў штомесячным аб'ёме вяшчання выпушчаных тэлепраграм павінна быць не менш за 30% кантэнту беларускай (нацыянальнай) вытворчасці», – сказаў чыноўнік. Пра гэта інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА.
Карлюкевіч заклікаў супрацоўнікаў тэлеканалаў надаць асаблівую ўвагу вывучэнню глядацкай аўдыторыі, вылучыць перавагі, улічваць узроставыя і гендарныя асаблівасці спажыўцоў.
Як пазітыўны прыклад ён назваў Белтэлерадыёкампанію, у якой працуюць рэдакцыі 7 тэлепраграм і 5 радыёпраграм. Па словах Карлюкевіча, супрацоўнікі кампаніі вывучылі сваю аўдыторыю, таму ў 2019 годзе павялічылася доля праграм каналаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3». Адзначаны таксама рост у тэлепраграм АНТ і СТВ.
вс