Беларускі ПЭН-цэнтр працягвае збіраць грошы на штрафы для пісьменнікаў за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці. Агулам патрэбна 2290 рублёў.
Пакуль удалося сабраць 950 рублёў і закрыць штраф Уладзіміра Някляева. Але яшчэ патрэбны грошы, каб дапамагчы разлічыцца Лявону Баршчэўскаму (штраф у 810 рублёў) і Уладзіміру Арлову (540 рублёў), паведамляе «Наша Ніва».
«Мы збіраем праз краўдфандынгавую платформу МолаМола, таксама ёсць дапамога ад чытачоў і ініцыятывы BY_Help, але грошы яшчэ патрэбныя і мы будзем удзячныя за падтрымку. Калі сродкаў збяром больш, чым трэба, то прапануем дапамогу па сплаце штрафаў іншым літаратарам, якія не з’яўляюцца сябрамі ПЭНа. У кожным разе напрыканцы кампаніі зробім падрабязную справаздачу», – сказала першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.
вс