У эфіры тэлеканала СТВ выйшла праграма «Неделя», у якой на пытанні адказваў Арцём Сікорскі. У ходзе інтэрв'ю было агаворана шмат пытанняў, якія тычацца Нацыянальнага аэрапорта, а таксама вялікай і малой авіяцыі, паведамляе «Тэлеграф».
Адказваючы на адно з пытанняў, Арцём Сікорскі, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, распавёў, што ў будучыні плануецца запусціць лаўкосты з абласных аэрапортаў Беларусі
Для гэтага ўжо ўсё маецца: ад самалётаў да абласных аэрапортаў, якія гатовыя даць невысокія кошты на абслугоўванне. Засталося распрацаваць маршруты, якія будуць мець папулярнасць сярод пасажыраў бізнэс-мадэлі «лаўкост».
Акрамя таго, Арцём Сікорскі распавёў, што Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса і авіяцыйная адміністрацыя Венгрыі падпісалі мемарандум, які дае бюджэтнай кампаніі Wizz Air дазвол на палёты як у Нацыянальны аэрапорт, так і ў рэгіянальныя аэрапорты Беларусі.
Звычайна падобным кампаніям за такія палёты выдаюцца субсідыі, аднак Беларусь такога прапанаваць не можа, але, па словах дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса, беларускі бок гатовы прапанаваць кампаніі камфортныя ўмовы для выканання палётаў.
вс