Беларуская Служба

Беларусь стала забіраць тэхнічную нафту з нафтаправода «Дружба»

11.02.2020 08:37
Расійская кампанія "Транснафта" пацвердзіла, што атрымала апавяшчэнне ад беларускага боку. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner


Беларусь забірае тэхналагічную нафту з галін нафтаправода "Дружба" для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Пры гэтым транзіт расійскай нафты праз Беларусь не закранаецца. Паведамляе Еўрарадыё са спасылка на прэс-службу канцэрна "Белнафтахім" .

"Ва ўмовах адсутнасці пастаўкі ранейшых аб'ёмаў нафты вядзецца забор тэхналагічнай нафты для НПЗ з галін "Дружбы", не задзейнічаных у транзіце нафты, расійскі бок апавешчаны", — паведаміў прадстаўнік канцэрна.

Расійская кампанія "Транснафта" пацвердзіла, што атрымала апавяшчэнне ад беларускага боку. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, гэта не паўплывае на транзіт расійскай нафты, але прывядзе да паніжэння прапускной здольнасці саміх беларускіх НПЗ. 

Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ.

эж