Беларуская Служба

Еўразвяз яшчэ на год працягнуў эмбарга на зброю для Беларусі

12.02.2020 12:14
Абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі былі ўпершыню ўведзеныя ў 2004 годзе ў адказ на знікненне двух апазіцыйных палітыкаў, бізнесоўца і журналіста.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Амбасадары Еўразвяза прынялі рашэнне працягнуць яшчэ на год эмбарга для Беларусі, уведзенае ў 2004 годзе, – паведаміла «Радыё Свабода».

Карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк напісаў у Twittery:

«Амбасадары ЕЗ сёння вырашылі працягнуць эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусі яшчэ на адзін год. На гэты раз без выключэнняў». 

Абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі былі ўпершыню ўведзеныя ў 2004 годзе ў адказ на знікненне двух апазіцыйных палітыкаў, бізнесоўца і журналіста.

 У мінулыя гады Рада ЕЗ рабіла выключэнне з абмежавальных мер і дазваляла экспартаваць абсталяванне для біятлону і абмежаваную колькасць спецыяльных спартыўных стрэльбаў і спартыўных пісталетаў у Беларусь.

яс