Амбасадары Еўразвяза прынялі рашэнне працягнуць яшчэ на год эмбарга для Беларусі, уведзенае ў 2004 годзе, – паведаміла «Радыё Свабода».
Карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк напісаў у Twittery:
«Амбасадары ЕЗ сёння вырашылі працягнуць эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусі яшчэ на адзін год. На гэты раз без выключэнняў».
Абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі былі ўпершыню ўведзеныя ў 2004 годзе ў адказ на знікненне двух апазіцыйных палітыкаў, бізнесоўца і журналіста.
У мінулыя гады Рада ЕЗ рабіла выключэнне з абмежавальных мер і дазваляла экспартаваць абсталяванне для біятлону і абмежаваную колькасць спецыяльных спартыўных стрэльбаў і спартыўных пісталетаў у Беларусь.
яс