Беларуская Служба

Беларускія суды ў 2019 годзе вынеслі апраўдальныя прысуды ў дачыненні да 114 чалавек

12.02.2020 12:41
Асноўнымі падставамі для апраўдання сталі адсутнасць у дзеяннях складу злачынства або недаказанасць удзелу абвінавачанага ў яго здзяйсненні.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Беларускія суды ў 2019 годзе вынеслі апраўдальныя прысуды ў дачыненні да 114 чалавек. Такую інфармацыю дала прэс-служба Вярхоўнага суда, – перадае БЕЛТА.

Асноўнымі падставамі для апраўдання сталі адсутнасць у дзеяннях складу злачынства або недаказанасць удзелу абвінавачанага ў яго здзяйсненні.

Пры гэтым найбольш істотна лік апраўданых па абвінавачваннях у злачынствах супраць жыцця і здароўя чалавека – 36 (з іх адзін чалавек апраўданы па абвінавачванні ў забойстве), уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці – 19 (з іх 13 – за крадзеж маёмасці), асабістай свабоды, гонару і годнасці – 17.

«Радыё Свабода» дадае, што за мінулы год беларускія суды разгледзелі амаль 42 тыс. крымінальных спраў і асудзілі амаль 39 тыс. чалавек.

З агульнай колькасці асуджаных 2300 чалавек былі пакараныя за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, гэта на 7% менш, чым у 2018 годзе.

1007 асобаў асудзілі за карупцыйныя злачынствы.

764 чалавекі ў 2019 годзе былі асуджаныя за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення (на 13,5% менш, чым у 2018 годзе).

З усіх асуджаных 15 тыс. чалавек зрабілі злачынствы ў стане алкагольнага, альбо наркатычнага ап’янення. Гэта 39% ад агульнай колькасці асуджаных.

43% асуджаных зрабілі свае злачынствы, маючы незнятую або непагашаную судзімасць за ранейшыя злачынствы.

яс