Беларуская Служба

У пастарунку міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек

12.02.2020 13:52
Гэта быў паляўнічы, якому паставілі пэўны медыцынскі дыягназ.  
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У Чыгуначным аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося 11 лютага,- паведамляе Еўрарадыё.

У тэлеграм-канале NEXTA з'явілася неафіцыйная інфармацыя. З яе вынікае, што ў аднаго з мясцовых паляўнічых пасля пастаноўкі пэўнага медыцынскага дыягназу міліцыянеры забралі стрэльбу і патроны. Мужчыну далі паўгода, каб яе прадаць.

Удзень у аўторак ужо былы паляўнічы прыйшоў у аддзел міліцыі і папрасіў выдаць яму стрэльбу, каб зрабіць здымак – ён нібыта хацеў даць абʼяву з фота. У нейкі момант нешта адцягнула ўвагу міліцыянера, чым скарыстаўся мужчына – падаў патрон у патроннік і зрабіў стрэл сабе ў галаву. Усё гэта адбылося ў адным з кабінетаў. На міліцыянера нібыта распачалі крымінальную справу.

БЕЛТА аднак піша толькі пра праведзеную праверку і перадачу яе матэрыялаў, а таксама відэазапісаў у УСК па Гомельскай вобласці.

яс