Беларуская Служба

Беларускія ўлады жорстка пакаралі анархістаў

13.02.2020 11:24
7 гадоў атрымалі маладзёны за паўтары рублі шкоды дзяржаўнай маёмасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Felix Lichtenfeld from Pixabay/CC0

Праваабаронцы кажуць пра паказальны палітычны прысуд, паведамляе Радыё «Свабода»

Учора Менскі гарадскі суд прызнаў вінаватымі ў пашкоджанні будынку, вырабе небяспечнага прыстасавання («кактэйль Молатава»), нанясенні шкоды Мікіту Емяльянава і Івана Комара. Іх асудзілі на 7 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Такое рашэнне прыняў суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржаўны абвінаваўца Максім Сеніў прасіў роўна такога пакарання.

Абодва падсудныя сказалі, што будуць абскарджваць вырак і што прысуд палітычны. Заля сустрэла прысуд воклічам «Ганьба!»

Акрамя таго, з абодвух падсудных пастанавілі спагнаць 330 рублёў на судовыя выдаткі, а з Емяльянава – 1 рубель 48 капеек на карысць СІЗА. Менавіта ў 1,48 рубля міліцыянты ацанілі страты, нанесеныя дзвярам установы, у якія пацэліў «кактэйль Молатава».

На думку праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, пакаранне звыш жорсткае і палітычна матываванае. Па-першае, таму, што акцыя маладзёнаў тычылася будынку следчага ізалятара. Па-другое, цяпер год прэзідэнцкіх выбараў. Жорсткае пакаранне патрэбна ўладам, каб перадухіліць падобныя дзеянні, патлумачыў юрыст.

юл