Беларуская Служба

У Магілёве можна будзе прайсці курс па правах чалавека

13.02.2020 14:12
Беларуская Праваабарончая школа вязе 15 лютага ў Магілёў цэлы курс па правах чалавека.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Пасля азнаямлення з дадзеным курсам нават вельмі далёкі ад гэтай тэмы чалавек зможа зразумець, што гэта такое і як правы чалавека дапамагаюць у жыцці, паведамляе ПЦ "Вясна".

Кваліфікаваныя трэнеры на працягу некалькіх гадзін вельмі даступна і проста раскажуць пра тое:

што такое правы чалавека;
чаму гэтая тэма тычацца кожнага/кожную з нас;
якім чынам можна абараняць свае правы.

Удзел у курсе бясплатны, варта толькі толькі зарэгістравацца. Заняткі пройдуць у грамадскім цэнтры «Кола» (зав.Чкалава, 16). Пачатак – а 11:30.

Па ўсіх пытаннях звяртацца на belschool@gmail.com.

юл