Беларуская Служба

У Рагачове створаць дом-музей Караткевіча

13.02.2020 15:45
Улады падтрымалі ідэю дырэктара рагачоўскай школы № 4 і краязнаўца Аляксандра Лейкіна.
        (25  1957 .)
Фрагмент аўтабіяграфіі Уладзіміра Караткевіча з асабовай справы пісьменніка (25 красавіка 1957 г.)wikipedia.org/ Public_domain

У Рагачове захаваўся дом і пакой пісьменніка. Аднак будынак прыходзіць у заняпад, бо людзям, якія жывуць там, «у сілу стану здароўя складана падтрымліваць яго ў належным парадку», кажа ініцыятар.

Адмысловец звярнуўся да ўладаў з прапановай музею Караткевіча ў доме, дзе пісьменнік жыў і працаваў над сваймі творамі, калі прыязджаў у госці да дзядзькі. Дом-музей можа стаць цэнтрам прыцягнення турыстаў, і месцам для правядзення рэспубліканскага літаратурнага свята, лічыць краязнаўца.

Газета «Свабоднае слова» паведаміла, што ўлады ідэю падтрымліваюць, але пакуль няма фінансавання на рэалізацыю. Апроч таго трэба вырашыць жыллёвае пытанне родных пісьменніка, якія жывуць у доме. Сваякі Караткевіча – яго стрыечны брат з жонкай і сынам – ня супраць абмену.

У лістападзе 2020 году на Рагачоўшчыне плануюць арганізаваць маштабны фестываль, прысвечаны 90-годзьдзю Уладзімера Караткевіча.

юл