Беларуская Служба

Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар прызнаныя палітвязнямі

14.02.2020 15:35
Беларускія праваабаронцы патрабуюць перагляду прысуду.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар, асуджаныя на сем гадоў калоніі, прызнаныя палітвязнямі. Беларускія праваабаронцы патрабуюць перагляду прысуду.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму для яго годнасці абыходжанню або пакаранню, - гаворыцца ў заяве.

У парушэнне названых правоў Емяльянаў і Комар былі асуджаныя да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму.

«З улікам цяжкасці наступстваў зробленага, наступных паводзін і даных пра асобу абвінавачаных, меліся падставы прымянення да Емяльянава і Комара мераў крымінальнай адказнасці, не звязаных з пазбаўленнем волі, прадугледжаных санкцыямі адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэкса», — адзначаюць праваабаронцы.

Праваабаронцы лічаць неабходным патрабаваць для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі пералічаных парушэнняў.

Сумесную заяву падпісалі, у прыватнасці, праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Прававая ініцыятыва, Хьюман Канстанта, Беларускі дом правоў чалавека.

Наша Ніва/Вясна97/нг