Беларуская Служба

Уладзімір Макей правёў перамовы з памочнікам дзяржсакратара ЗША

15.02.2020 09:49
Макей і Купер абмеркавалі «шырокі спектр пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу».
.   .
У. Макей і К. Купер https://twitter.com/BelarusMID/

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей удзельнічае ў працы 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая адкрылася 14 лютага, паведамляе Еўрардыё. Акрамя ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў, Макей сустрэўся з еўракамісарам па бюджэце Ёханэсам Ханам. Гаворка ішла пра супрацоўніцтва нашай краіны і ЕС. Таксама былі праведзены перамовы з памочнікам дзяржсакратара ЗША па ваенна-палітычных справах Кларкам Куперам. Макей і Купер абмеркавалі "шырокі спектр пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу".


Як вядома, у апошнія гады дачыненні Мінска і Вашынгтона няўхільна паляпшаюцца. У пачатку лютага 2020-га Беларусь наведаў дзяржсакратар Майк Пампеа. "Мы не кажам пра выбар паміж "намі" і "імі", — гаварыў Пампеа ў Мінску, маючы на ​​ўвазе Злучаныя Штаты і Расію. — Мы кажам пра дыпламатычныя адносіны. Пра паляпшэнне адносінаў".

эж