Беларуская Служба

Вольга Кавалькова падала заяўку на адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі

15.02.2020 15:33
Вольга Кавалькова ўжо сабрала 231 подпіс і зрабіла ўнёсак у эквіваленце 500 еўра. Дакументы ў яе прыняў Ігар Барысаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/vepar5

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Вольга Кавалькова падала заяўку на ўдзел у праймарыз па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі, паведамляе Радыё Свабода.

Вольга ўжо сабрала 231 подпіс і зрабіла ўнёсак у эквіваленце 500 еўра. Дакументы ў яе прыняў Ігар Барысаў.

Кавалькова стала чацвёртым афіцыйным кандыдатам на «адзінага». Раней заяўкі падалі сустаршыня БХД Павал Севярынец, кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і лідар АГП Мікалай Казлоў. Аб сваім намеры ўдзельнічаць у праймарыз таксама заявіла экс-дэпутат Ганна Канапацкая.

Прыём заявак на ўдзел у праймарыз заканчваецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў абвесцяць 4 сакавіка.

эж