Каля 100 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу сабраліся ў цэнтры Берасця 16 лютага, паведаміла Радыё «Свабода».
Такія сустрэчы праходзяць на плошчы Леніна ў абласным цэнтры кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году. Сёння на плошчы было каля 100 чалавек. Міліцыя праз мегафон папярэджвала іх аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.
Людзі, якія сабраліся, абмяркоўвалі пачатак разгляду ў судзе справы Юліі Якаўчык. Яна займала кіроўную пасаду ў Берасцейскай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю «Рэспубліканскага цэнтру аналітычнага кантролю ў галіне навакольнага асяроддзям» і двойчы ўнесла загадзя ілжывыя звесткі ў пратакол правядзення вымярэнняў, якія пацвярджаюць факт захавання акумулятарным заводам ТАА «АйПауэр» заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя.
Сход на плошчы Леніна ў Берасці скончыўся без затрыманняў. Актывісты прайшліся цэнтрам гораду да кінатэатра «Беларусь».
юл