З нагоды стагоддзя легендарнага мастацкага авангарднага аб'яднання УНОВІС у Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя. Канферэнцыя праходзіла ў залах Музею гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні. Менавіта тут у 1920 годзе паслядоўнікі ідэяў супрэматызму на чале з Казімерам Малевічам стварылі арт-групоўку УНОВІС (скарочана ад «Утвердители нового искусства»), каб знайсці адказ на выклікі новага часу, адмовіўшыся ад прыёмаў традыцыйнага жывапісу.
З нагоды канферэнцыі ў Віцебск прыехалі нашчадкі сусветна вядомых мастакоў: праўнучка Эля Лісіцкага і стрыечныя ўнукі Казімера Малевіча, паведамляе Радыё «Свабода».
Да арганізацыі канферэнцыі да сотых угодкаў УНОВІСу і прыезду нашчадкаў мастакоў у Віцебск спрычыніліся Музей гісторыі віцебскай народнай мастацкай вучэльні, Цэнтр беларуска-габрэйскай спадчыны і кампанія А1.
юл