Беларуская Служба

Беларусь створыць яшчэ адну памежную заставу на мяжы з Украінай

17.02.2020 13:50
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка падпісаў рашэнне на ахову мяжы на 2020 год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь створыць яшчэ адну памежную заставу на мяжы з Украінай. Яна будзе знаходзіцца ў Дзеражычах у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Пра гэта па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы распавёў старшыня Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо, інфармуе «Еўрарадыё». Паводле яго слоў, на мяжы будуць сфармаваныя і дзве мабільныя групы. Летась іх сфармавалі шэсць, на беларуска-ўкраінскай мяжы з'явіліся дзве новыя памежныя заставы.

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка падпісаў рашэнне на ахову мяжы на 2020 год.

вс