Беларуская Служба

Беларусь не будзе забараняць уезд грамадзянам КНР

19.02.2020 12:55
Дадзены крок прадыктаваны апошнімі рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Мінскjackal007 /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі не разглядаюць пытанне пра забарону на ўезд грамадзянам КНР, перадае інтэрнэт-партал Tut.by спасылаючыся на прэсавага сакратара Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юліі Барадун. Дадзены крок прадыктаваны апошнімі рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У інтэрнэце з'явілася петыцыя, аўтары якой патрабуюць зачыніць мяжу Беларусі для кітайскіх грамадзянаў, а таксама тых, хто нядаўна быў у Кітаі.

Тым часам Расія ўжо часова зачыніла ўезд для ўсіх грамадзянаў Кітаю пачынаючы з 20 лютага 2020 году.

За межамі мацерыковага Кітая на сённяшні дзень было зафіксавана 5 выпадкаў смерці ад каронавіруса і амаль 1000 выпадкаў заражэння.

эж