Беларуская Служба

БелАЭС пачалі правяраць на гатовасць да завозу ядравага паліва

20.02.2020 09:56
 Працоўная група вызначыць, наколькі АЭС падрыхтавана да забеспячэння ядравай і радыяцыйная бяспекі.
Elektrownia w Ostrowcu
Elektrownia w Ostrowcu Włodzimierz Pac, Polskie Radio

«Дзяржатамнагляд» распачаў правяранне Беларускай АЭС на гатовасць да завозу ядравага паліва, перадае Белсат са спасылкай на Дэпартамент па ядравай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях («Дзяржатамнагляд»).

Комплекс захадаў ладзіць адмыслова створаная група «Дзяржатамнагляду». Падчас правяранняў адмыслоўцы разгледзяць адпаведнасць тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных актаў. Працоўная група вызначыць, наколькі АЭС падрыхтавана да забеспячэння ядравай і радыяцыйная бяспекі, а таксама ці гатовая электрастанцыя для абыходжання з ядравым палівам. Правяранне можа весціся на працягу 30 дзён.

Увод першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў 2020 годзе, другога – у 2021.

Беларуская АЭС будуецца паводле расейскага праекту паблізу Астраўца. Гэта выклікала крытыку з боку кіраўніцтва краінаў Балтыі. Галоўным крытыкам БелАЭС з’яўляецца Літва. Улады Літвы настойваюць на тым, што абʼект будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі. Мінск зняпраўджвае гэтыя абвінавачванні.

эж