Урад краіны не разглядае магчымасць забароны на ўезд у краіну замежных грамадзян, якія наведалі КНР, паведамляе БелТА.
У Беларусі навучаюцца амаль 5 тыс. кітайскіх студэнтаў, большасць з якіх у сувязі з успышкай каранавіруса не выязджалі на канікулы ў Кітай і не пакідалі межаў Беларусі.
Міністр здароўя Беларусі Ўладзімір Каранік 20 лютага паведаміў, што ўва ўсіх 15 беларусаў, якія вярнуліся на радзіму з кітайскага гораду Ўхань, прыкметаў новага каранавірусу і хваробы COVID-19 ня выявілі.
Пакуль пад назіраннем застаюцца 311 студэнтаў з Кітаю, якія вярнуліся ў Беларусь. Іх часова пасялілі ў санаторый «Брыганціна» і цэнтр рэабілітацыі «Загорʼе».
Увогуле санітарна-карантынны кантроль у Беларусі прайшлі 459 957 чалавек. Выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, у Беларусі не зарэгістраваны, паведамляе міністэрства.
юл