Беларуская Служба

Пасля санітарных праверак Беларусь ня будзе зачыняць межы

20.02.2020 14:01
У Беларусі няма хворых на каранавірус COVID-19.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/State Emergency Service of Ukraine/Dostawca: PAP/EPA

Урад краіны не разглядае магчымасць забароны на ўезд у краіну замежных грамадзян, якія наведалі КНР, паведамляе БелТА.

У Беларусі навучаюцца амаль 5 тыс. кітайскіх студэнтаў, большасць з якіх у сувязі з успышкай каранавіруса не выязджалі на канікулы ў Кітай і не пакідалі межаў Беларусі.

Міністр здароўя Беларусі Ўладзімір Каранік 20 лютага паведаміў, што ўва ўсіх 15 беларусаў, якія вярнуліся на радзіму з кітайскага гораду Ўхань, прыкметаў новага каранавірусу і хваробы COVID-19 ня выявілі.

Пакуль пад назіраннем застаюцца 311 студэнтаў з Кітаю, якія вярнуліся ў Беларусь. Іх часова пасялілі ў санаторый «Брыганціна» і цэнтр рэабілітацыі «Загорʼе».

Увогуле санітарна-карантынны кантроль у Беларусі прайшлі 459 957 чалавек. Выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, у Беларусі не зарэгістраваны, паведамляе міністэрства.

юл