Гэтым разам яны тычацца пяці прадпрыемстваў. Як паведамляе Радыё «Свабода» расейскі бок увёў абмежаванні ды паставіў на ўзмоцнены кантроль імпарт вырабаў наступных беларускіх прадпрыемстваў:
• Кампанія «Санта Брэмар»: у крабавых палачках выяўлены забаронены ў Расеі фермент трансглютаміназа.
• Ашмянскі мясакамбінат: знойдзены лістэрыі і бактэрыі групы кішэчных палачак у ялавічыне.
• Птушкафабрыка «Дружба»: выявілі забароненыя рэчывы ў курыным мясе.
• ААТ «Александрыйскае»: у ялавічыне знайшлі небяспечныя бактэрыі.
Акрамя таго, удакладняецца, што ўзмацнілі кантроль за прадукцыяй Бярозаўскага камбікормавага заводу, які ў тым ліку вырошчвае птушак. У іхным мясе знайшлі какцыдыястатыкі.
юл