Беларуская Служба

Расейскія ўлады зноў крытыкуюць якасць беларускіх прадуктаў

20.02.2020 15:02
Рассельгаснагляд у чарговы раз выявіў парушэнні вэтэрынарна-санітарных патрабаванняў у вырабах з Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Гэтым разам яны тычацца пяці прадпрыемстваў. Як паведамляе Радыё «Свабода» расейскі бок увёў абмежаванні ды паставіў на ўзмоцнены кантроль імпарт вырабаў наступных беларускіх прадпрыемстваў:

• Кампанія «Санта Брэмар»: у крабавых палачках выяўлены забаронены ў Расеі фермент трансглютаміназа.

• Ашмянскі мясакамбінат: знойдзены лістэрыі і бактэрыі групы кішэчных палачак у ялавічыне.

• Птушкафабрыка «Дружба»: выявілі забароненыя рэчывы ў курыным мясе.

• ААТ «Александрыйскае»: у ялавічыне знайшлі небяспечныя бактэрыі.

Акрамя таго, удакладняецца, што ўзмацнілі кантроль за прадукцыяй Бярозаўскага камбікормавага заводу, які ў тым ліку вырошчвае птушак. У іхным мясе знайшлі какцыдыястатыкі.

юл