Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, перадае БелТА.
«Праект павінен быць цяпер узгоднены з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Калі ўзгадненне пройдзе аператыўна, дакумент будзе ўнесены ў Савет Міністраў. І далей урадам будзе накіраваны ў Адміністрацыю Прэзідэнта для разгляду», – сказаў Андрэй Гаеў.
Размова ідзе аб тым, каб сфармаваць арганізацыю, дзе працэс кіравання будзе ажыццяўляцца на прафесійнай аснове, а не праз дзяржорганы непасрэдна (хоць дзяржаўны орган будзе прымаць удзел у дзейнасці карпарацыі). «Гэты працэс неабходна апрабаваць на базе некалькіх канкрэтных структур і паглядзець: ці адпавядае ён нашым рэаліям, ці дае эфект і ці трэба маштабаваць далей», – дадаў ён. Цяпер у кіраванні Дзяржкаммаёмасці знаходзяцца два холдынгі – «Белаўтадар» і «Белрэсурсы», таксама перададзены пакет акцый Парытэтбанка, які належыць дзяржаве, на базе акцый можа быць створана дзяржкарпарацыя.
Што датычыцца прыватызацыйных працэсаў, то вялікіх продажаў у 2019 годзе не было (акрамя продажу Баранавіцкага малочнага камбіната «Савушкінаму прадукту»). Усяго рэалізавана 11 пакетаў акцый.
Адказваючы на пытанні журналістаў аб прыватызацыйным спісе, Андрэй Гаеў адзначыў, што ў ім на сённяшні дзень 13 акцыянерных таварыстваў. Сярод іх ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу »Гарызонт«, ААТ »Гомсельмаш«, ААТ »Купалінка«. У сакавіку спіс павінен папоўніцца.
юл