18-19 лютага 2020 г. у Жэневе адбыўся чарговы раўнд перамоваў па далучэнні Беларусі да СГА, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.
Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, намеснік Міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, намеснік Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, а таксама прадстаўнікі МЗС, Мінэканомікі, Мінсельгасхарча і Мінюста.
Адбыліся двухбаковыя перамовы з шэрагам членаў СГА, у тым лiку з ЕС, Канадай і Бразіліяй, па выніках якіх атрымалася звузіць спіс няўзгодненых пытанняў у частцы доступу на рынкі тавараў і паслуг.
Падчас візіту ў Жэневу А.Еўдачэнка правёў сустрэчы з намеснікам Генеральнага дырэктара СГА Аланам Вулфам і старшынёй Рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА – Пастаянным прадстаўніком Турцыі пры СГА Кемалем Маденоглу.
Першы намеснік Міністра праінфармаваў суразмоўцаў аб мерах Урада Беларусі, накіраваных на прасоўванне шматбаковага перамоўнага працэсу па далучэнні да СГА і пацвердзіў зацікаўленасць нашай краіны ў хуткім завяршэнні дадзеных перамоваў.
Дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні 13-га афіцыйнага пасяджэння Рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА 24 сакавіка 2020 г. у Жэневе.
юл