Беларуская Служба

Памёр гісторык, культуролаг і паэт Эдуард Дубянецкі

25.02.2020 12:05
Аўтар папулярных энцыклапедычных даведнікаў ды іншых публікацый пайшоў з жыцця ў выніку інфаркту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/piotr.ma

Беларускі гісторык, культуролаг і паэт Эдуард Дубянецкі памёр сёння, 25 лютага на 54-м годзе жыцця ад інфаркту. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» паведаміў Саюз беларускіх пісьменнікаў – піша Хартыя’97.

Эдуард Дубянецкі нарадзіўся ў 1966 годзе ў Ганцавіцкім раёне ў сям'і філосафа Станіслава Дубянецкага.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у Alma Mater, у Скарынаўскім цэнтры, у педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Сярод яго кніг папулярныя энцыклапедычныя даведнікі «Сусветная культура: ад старажытнасці ды нашых дзён» і «Культуралогія», кнігі паэзіі «Душы маёй няскончаны палёт» і «Покліч самотнага неба», а таксама звыш сотні навуковых публікацый.

нг