Беларуская Служба

Беларусь стала менш купляць у Расіі

26.02.2020 10:36
Летась, у параўнанні з 2018 годам, на 13% знізіўся дэфіцыт гандлю таварамі Беларусі з Расіяй. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Летась, у параўнанні з 2018 годам, на 13% знізіўся дэфіцыт гандлю таварамі Беларусі з Расіяй. Пра гэта паведамляе Свабода са спасылкай на Белстат.

Калі ў 2018 годзе перавышэнне імпарту з Расіі ў Беларусь над экспартам з Беларусі ў Расію складала 9,6 мільярда долараў, то ў 2019 годзе гэты дысбаланс знізіўся да 8,4 мільярда долараў.

Пры гэтым летась імпарт з Расіі знізіўся амаль на 3%, а экспарт у Расію павялічыўся амаль на 5%. Агулам таваразварот Беларусі з Расіяй у параўнанні з 2018 годам практычна не змяніўся і склаў 35,5 мільярда долараў.

Беларусь з Расіі імпартуе пераважна сыравіну: нафту – 6,5 мільярда долараў, газ – 2,6 мільярда долараў, чорныя металы – 1,7 мільярда долараў.

Асноўнымі экспартнымі таварамі Беларусі на расійскім рынку з'яўляюцца прадукты харчавання і прадукцыя машынабудавання: экспарт тварагу і сыроў склаў амаль мільярд долараў, грузавых аўтамабіляў – 750 мільёнаў долараў, мяса і субпрадуктаў – 600 мільёнаў долараў.

яс